Навіны
Што важна для беларускай моладзі: легалізацыя і дакументы, падзеі ў Беларусі і Еўропе — і абнаўленні платформы.
Польскі праязны дакумент для беларусаў падоўжаны да 31 снежня 2026 года
Спрошчаны парадак атрымання «пашпарта замежніка» для беларусаў у Польшчы падоўжылі яшчэ на паўгода. Да канца тэрміну — два з паловай месяцы, не адкладвай падачу.
Літва з 1 лістапада мяняе правілы ВНЖ: што важна ведаць беларусам, якія едуць вучыцца і працаваць
Падаць на ВНЖ для працы або вучобы, уехаўшы па шэнгенскай візе, стане немагчыма. Затое беларусы змогуць падаваць дакументы ў Арменіі і Грузіі праз VFS Global.
У верасні вызвалены 25 палітвязняў, яшчэ 15 чалавек памілаваныя
Вызваленне 16 верасня стала часткай дамоўленасці з ЗША: Вашынгтон здымае санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Паводле «Вясны», за кратамі застаюцца больш за 900 палітвязняў.
Вайсковыя зборы для ўсіх дзесяцікласнікаў і новая гісторыя: што змянілася ў беларускай адукацыі
Да 2027 года ваенна-палявыя зборы павінны прайсці ўсе дзесяцікласнікі Мінска, выкладанне гісторыі перапісваюць, а для «ўтрымання талентаў» ствараюць новую акадэмію. Галоўнае за жнівень.
Amnesty International: улады Беларусі пераследуюць студэнтаў ЕГУ за мяжой і іх сем’і
Пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» сілавікі ціснуць на студэнтаў, выпускнікоў і іх сваякоў. Паводле «Вясны», да 17 жніўня пацярпелі не менш за 175 чалавек.
Вынікі ўступнай кампаніі-2026: 583 стабальнікі на ЦТ і рэзкае падзенне прахадных на медыцыну
ЦТ сёлета здавалі больш за 66 тысяч чалавек. Прахадныя балы ў медыцынскія ВНУ прыкметна ўпалі — прычына ў павелічэнні колькасці бюджэтных месцаў.
Набор на праграму Fulbright: як трапіць на магістратуру ў ЗША
American Councils for International Education сумесна з Секцыяй публічнай дыпламатыі Пасольства ЗША ў Беларусі працягваюць прыём заявак у рамках Праграмы Fulbright для замежных студэнтаў.
Польскі праязны дакумент: схема дзейнічала да 30 чэрвеня — што далей
Абноўлена 15 кастрычніка: спрошчаная выдача «пашпарта іншаземца» для беларусаў падоўжана да 31 снежня 2026 года.
Вызвалены яшчэ 28 палітвязняў
Памілаванне прымеркавана да Дня незалежнасці. Паводле дадзеных «Вясны», за кратамі застаюцца 864 палітвязні.
Польшча выдала беларусам больш за 12 000 ВНЖ за пяць месяцаў
З студзеня па май 2026 года: 10 134 часовых ВНЖ, 1 599 пастаянных і 380 статусаў доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС.
Гэта Моладзь пераехала на новую платформу
Сайт цалкам перазбудаваны — цяпер ён хутчэйшы, працуе без збояў і адкрываецца з любой кропкі свету.
Адкрыўся раздзел «Арганізацыям»
Калі ты запускаеш або развіваеш моладзевую ініцыятыву — тут пра гранты, карпаратыўнае фінансаванне і як пісаць заяўкі.
Аб'яднанне беларускіх студэнтаў выдала даследаванне «Стан беларускай акадэміі 2025»
Дакумент фіксуе некалькі паралельных тэндэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі за 2025 год.
ЕГУ прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй»: што гэта значыць для студэнтаў і як атрымаць дапамогу
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) 14 красавіка 2026 года быў прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй» рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі