Праграмы
Найстарэйшы і найбуйнейшы ўніверсітэт Сербіі (1808): 31 факультэт, 11 даследчых інстытутаў, каля 90 000 студэнтаў, уключаючы ~5 000 замежных. Асноўная мова навучання — сербская, але ёсць акрэдытаваныя праграмы на англійскай (для іх дастаткова ўзроўню B1+).
Жыллё
Замежным студэнтам прадастаўляюцца пакоі першай катэгорыі ў студэнцкіх інтэрнатах — месца ў трохмесным пакоі каштуе каля €220 у месяц. Прыватная арэнда ў Белградзе таксама параўнальна даступная.
Як падаць заяўку
Прыём арганізуюць факультэты — у кожнага свае патрабаванні, экзамены і вартасць (прыкладна ад €1 000 да €6 500 у год у залежнасці ад напрамку). Для сербскамоўных праграм замежнікі праходзяць абавязковы падрыхтоўчы курс сербскай мовы (Цэнтр сербскай мовы: learnserbian@fil.bg.ac.rs). Заяўка падаецца онлайн з пакетам дакументаў; для праграм на англійскай мове патрэбны сертыфікат узроўню не ніжэй B1.
Стыпендыі
Урад Сербіі перыядычна прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў, уключаючы грамадзян Беларусі: бясплатнае навучанне, штомесячная выплата (~15 000 дынараў), пражыванне і харчаванне ў інтэрнаце, базавая медыцынская страхоўка. Удакладняй актуальны набор на сайце ўніверсітэта.