Праграмы
Ліберальны ўніверсітэт з сістэмай artes liberales — першы год можна прабаваць розныя напрамкі. Гуманітарныя, сацыяльныя навукі, права, паліталогія, мастацтвы; шмат праграм на англійскай. VMU гістарычна звязаны з беларускай акадэмічнай эміграцыяй і пасля 2020 года адкрыта падтрымлівае рэпрэсаваных студэнтаў.
Жыллё
Інтэрнаты ў Каўнасе — прыкладна €100–€180 у месяц. Каўнас значна таннейшы за Вільнюс.
Як падаць заяўку
Анлайн праз vytautasmagnus.dreamapply.com — прыём ідзе хвалямі да пачатку лета. Спатрэбяцца атэстат/дыплом з перакладам, сертыфікат англійскай (IELTS 5.5–6.0 або ўнутраны тэст універсітэта), матывацыйны ліст. Пытанні — studies@vdu.lt.