Стыпендыі
SDU выдае абмежаваную колькасць стыпендый для моцных абітурыентаў не з ЕС/ЕЭЗ, але толькі па асобных праграмах на кампусах у Сённэрборгу і Вайле. На астатніх праграмах, уключаючы большасць кірункаў у Оденсе, стыпендый для замежных студэнтаў няма.
Стыпендыя ўрада Даніі даступная для трох магістарскіх праграм па інжынерыі ў Сённэрборгу (электроніка/электратэхніка, машынабудаванне, механатроніка) і чатырох бакалаўрскіх праграм у Вайле (штучны інтэлект, computer science, interactive technology engineering, software engineering). Яна пакрывае поўны кошт навучання на ўвесь тэрмін праграмы. Асобная заяўка не патрэбная — кандыдатаў разглядаюць аўтаматычна пры падачы на адну з гэтых праграм.
Магістарскі ўзровень: падаць заяўку трэба не пазней за 1 лютага, адразу з усім пакетам дакументаў (дадаслаць пазней нельга). Адбор — па сярэднім балу дыплома бакалаўра і анлайн-сумоўі (адбываецца ў канцы лютага).
Бакалаўрскі ўзровень: падаць заяўку трэба не пазней за 15 сакавіка. Адбор — па выніках уступнага тэсту uniTEST і анлайн-сумоўі (у пачатку чэрвеня).
Як падаць заяўку
Замежных абітурыентаў дзеляць на дзве групы: тыя, хто не плаціць за навучанне (грамадзяне ЕС/ЕЭЗ і Швейцарыі, а таксама ўладальнікі шэрагу відаў на жыхарства ў Даніі) і тыя, хто плаціць (усе астатнія).
Тэрміны падачы заяўкі на магістратуру:
- Набор у верасні: 1 сакавіка — не плацяць / 1 лютага — плацяць
- Набор у лютым: 15 кастрычніка — не плацяць / 1 верасня — плацяць
Абітурыенты не з ЕС/ЕЭЗ і Швейцарыі без дзейнага віда на жыхарства ў Даніі дадаткова плацяць сэрвісны збор за разгляд заяўкі — €200 — да падачы дакументаў.
Патрабаванні для абітурыентаў з Беларусі: валоданне англійскай мовай (IELTS не ніжэй за 6.5, TOEFL або эквівалент); дзейны пашпарт; атэстат аб сярэдняй адукацыі і дыплом бакалаўра (перакладзеныя на англійскую і завераныя); акадэмічныя даведкі з адзнакамі; матывацыйны ліст; 1–2 рэкамендацыйныя лісты; рэзюмэ (CV); копія віда на жыхарства ў Даніі (калі ўжо ёсць).
Рашэнне па заяўцы прыходзіць не пазней за 10 чэрвеня (набор у верасні) або 10 снежня (набор у лютым). Пасля адабрэння на пацвярджэнне месца даецца мінімум 5 дзён.
Кантакты
Email: admission@sdu.dk Тэлефон: +45 6550 1052