← Усе рэсурсы
💶 Фінансы9 ліпеня 2026·⏱ 3 хв чытання

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага

Стыпендыяльная праграма падтрымлівае беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Калі ты сутыкнуўся_лася з палітычным ціскам або пераследам у Беларусі, і ты не можаш бяспечна вучыцца ў Беларусі, то варта разгледзець стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага (Program Stypendialny Rządu RP im. Konstantego Kalinowskiego). Гэта польская дзяржаўная ініцыятыва па падтрымцы беларускіх студэнтаў і навукоўцаў, якая дае магчымасць атрымаць якаснае адукацыю пад апекай Варшаўскага ўніверсітэта.

Якая праграма мне падыходзіць?

Праграма дзеліцца на два асноўныя патокі ў залежнасці ад тваіх мэт:

Праграма I (Для студэнтаў) Калі цябе закранулі рэпрэсіі, пераслед, адлічэнне з беларускай ВНУ па палітычных матывах або ты з’яўляешся выпускніком_цай Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа, то гэтая праграма для цябе. Яна дазваляе бясплатна вучыцца на бакалаўрыяце або магістратуры ў многіх дзяржаўных ВНУ Польшчы.

Праграма II (Для маладых навукоўцаў) Калі ў цябе ўжо ёсць магістарская ступень, або яе эквівалент, і табе да 35 гадоў, ты можаш паехаць на гадавую навуковую стажыроўку. Ты будзеш працаваць над сваім праектам пад кіраўніцтвам польскага прафесара-цьютара.

Што трэба для падачы?

Каб удзельнічаць у адборы на 2026/2027 навучальны год, падрыхтуй пакет дакументаў у фармаце PDF:

Для Праграмы I:

  • Запоўненая анкета Кандыдата ў Праграму.
  • Заява аб прыёме ў Праграму KKI.
  • Запоўні онлайн-форму.
  • Дакументы аб заканчэнні сярэдняй школы (атэстат).
  • Дакумент, які сведчыць аб затрыманні/арышце або асуджэнні (калі такія факты мелі месца).
  • Дакументы, якія пацвярджаюць навучанне ў ВНУ ў Беларусі*.
  • Выпіска з залічанымі прадметамі (акадэмічная даведка/залікоўка)*.
  • Дакумент, які пацвярджае адлічэнне з ВНУ, або інфармацыя аб прычынах яго адсутнасці*.
  • Іншыя карысныя дакументы: рэкамендацыі, даведкі, дыпломы, пасведчанні — усё, што можа быць карысным у працэсе адбору.

*датычыцца асоб, адлічаных з ВНУ.

Падрабязней аб Праграме І і неабходныя дакументы

Для Праграмы II:

  • Запоўненая анкета Кандыдата ў Праграму.
  • Заява аб прыёме ў Праграму KKII.
  • Запоўні онлайн-форму.
  • Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі, эквівалентнага польскай магістарскай ступені.
  • Рэзюмэ (CV) на польскай мове, з фатаграфіяй.
  • Канспект (план) плануемага даследчыцкага праекта на польскай мове.
  • Кароткі матывацыйны ліст з абгрунтаваннем выбранага праекта.
  • Спіс публікацый, дасягненняў і прафесійных праектаў.
  • Копіі сертыфікатаў, якія пацвярджаюць веданне замежных моў.
  • Іншыя дакументы, якія, на тваю думку, могуць быць важнымі для Кваліфікацыйнай камісіі.

Падрабязней аб Праграме ІI і неабходныя дакументы

Як праходзіць адбор?

Працэс рэкрутацыі ў 2026 годзе выглядае так:

Падача заяўкі: з 15 сакавіка па 15 мая 2026 года. Дасылай усе сканы на пошту: bialorus.studium@uw.edu.pl.

Сумоўе: звычайна праходзіць у чэрвені-ліпені. Камісія захоча даведацца пра твае планы, матывацыю і сітуацыю.

Вынікі: спісы тых, хто прайшоў адбор, публікуюцца да канца ліпеня (Праграма II) і да канца верасня (Праграма I).

На якую суму можна разлічваць?

Стыпендыя выплачваецца штомесячна і дапамагае пакрыць базавыя выдаткі на жыццё:

1 800 PLN — для студэнтаў (Праграма I). 2 700 PLN — для маладых навукоўцаў (Праграма II).

Важна: ты павінен знаходзіцца ў Польшчы падчас навучання, каб атрымліваць выплаты.

А што з польскай мовай?

Для навучання ў польскім універсітэце патрэбны ўзровень не ніжэй B2. Але не хвалюйся, калі твая польская ніжэй за гэты ўзровень: студэнтаў і навукоўцаў, у выпадку неабходнасці, могуць накіраваць на бясплатны гадавы падрыхтоўчы курс (zerówka). У гэты час табе таксама будуць плаціць стыпендыю. Тыя, хто мае афіцыйнае пацвярджэнне ведання польскай мовы на ўзроўні B2, могуць адразу паступаць ва ўніверсітэт.

Дзе я буду жыць?

Праграма не аплачвае жыллё непасрэдна — ты плаціш за яго са сваёй стыпендыі. Большасць студэнтаў жывуць у інтэрнатах сваіх ВНУ. Аднак падчас падрыхтоўчага курса па польскай мове табе прадставяць месца ў інтэрнаце. Карысныя спасылкі

Кантакты Бюро Праграмы і карысныя спасылкі

Адрас: ul. Oboźna 7 lok. 5, 00-332 Warszawa (уваход з боку ul. Sewerynów) Тэлефоны: +48 519 635 530 / +48 519 635 601 E-mail: bialorus.studium@uw.edu.pl

Засталіся пытанні?

Напішы нам — разбяром тваю сітуацыю і падкажам наступны крок. Бясплатна і канфідэнцыйна.

Атрымаць дапамогу