← Усе рэсурсы
🌿 Здароўе9 ліпеня 2026·⏱ 3 хв чытання

Страхоўка ў Літве

Медыцынская страхоўка ў Літве: што трэба ведаць.

Літва — адзін з самых галоўных напрамкаў для міграцыі з Беларусі. Разбіраемся, як працуе страхавая сістэма, якія ёсць патрабаванні і як усё аформіць.

Як падаюцца дакументы: сістэма MIGRIS

Літва цалкам перавяла міграцыйныя працэдуры ў анлайн. Усе заявы на візы і ВНЖ падаюцца праз партал MIGRIS (migris.lt). Пры падачы заявы туды трэба загружаць лічбавую копію страхавога поліса, без гэтага сістэма проста не прапусціць заяву далей. Пераканайся, што ў цябе ёсць скан або PDF страхавога поліса ў добрай якасці яшчэ да пачатку запаўнення заявы.

Патрабаванні да страхоўкі: віза і ВНЖ

Патрабаванні адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу дакумента.

Для нацыянальнай візы (тып D):

  • мінімальнае пакрыццё — 30 000 еўра.
  • поліс павінен дзейнічаць на ўвесь перыяд візы.
  • абавязковае ўключэнне: экстранная медыцынская дапамога і рэпатрыяцыя.

Для часовага віда на жыхарства (TRP):

  • мінімальнае пакрыццё ад 6 000 да 10 000 еўра (у залежнасці ад падставы).
  • тэрмін дзеяння мінімум 1 год або ўвесь запытаны тэрмін ВНЖ.
  • Павінен уключаць экстранную дапамогу, рэпатрыяцыю, медыцынскі транспарт.
  • Поліс таксама павінен быць дзейсны на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскай зоны.

Дзяржаўная сістэма PSD: каму даступная?

Дзяржаўнае абавязковае медыцынскае страхаванне ў Літве называецца PSD (Privalomasis sveikatos draudimas). На жаль, для большасці замежных студэнтаў з краін па-за ЕС яно недаступнае, у сістэму PSD уваходзяць толькі тыя, хто:

  • афіцыйна працаўладкаваны ў Літве.
  • мае часовы від на жыхарства і афіцыйна працаўладкаваны або вядзе індывідуальную дзейнасць.
  • мае пастаянны від на жыхарства.
  • мае статус бежанца (refugee status).
  • мае дадатковую абарону (subsidiary protection).

Студэнты з часовым ВНЖ пад гэтую катэгорыю не падпадаюць і павінны афармляць прыватную страхоўку.

Выключэнне: студэнты, якія з’яўляюцца грамадзянамі Літвы або маюць пастаянны ВНЖ, страхуюцца за кошт дзяржавы.

Самастойнае ўступленне ў PSD.

Калі ты маеш пастаянны ВНЖ, але не працуеш афіцыйна, то можаш плаціць узносы PSD самастойна. У 2026 годзе чаканы памер узносу 80,48 еўра ў месяц. Гэта дасць доступ да дзяржаўных клінік і многіх прыватных клінік на агульных падставах.

Прыватнае страхаванне: хто прапануе і колькі каштуе

Для студэнтаў і часова пражываючых замежнікаў прыватная страхоўка — гэта стандартны і даступны шлях. Асноўныя правайдэры прыватнага страхавання ў Літве:

Кошт поліса, які адпавядае патрабаванням для TRP, ад 50 да 150 еўра ў год, гэта значыць прыблізна 4–12 еўра ў месяц.

Як аформіць страхоўку?

  1. Абяры правайдэра: BTA, Gjensidige або Ergo. Абавязкова праверце, што поліс пакрывае Шэнгенскую зону і ўключае рэпатрыяцыю.
  2. Аформі поліс анлайн або ў офісе: укажы тэрмін, які адпавядае перыяду запытанага ВНЖ — мінімум 1 год.
  3. Спампуй PDF-копію поліса, яна спатрэбіцца для загрузкі ў MIGRIS.
  4. Зайдзі на партал MIGRIS і загрузі поліс пры падачы заявы на візу або ВНЖ.
  5. Сачы за тэрмінам дзеяння і аднаўляй поліс да яго заканчэння, пры падаўжэнні ВНЖ патрэбна бесперапынная страхоўка.

Дадатак Infodesk

Агенцтва па прыёме і інтэграцыі распрацавала дадатак «InfoDesk App», каб дапамагчы замежнікам інтэгравацца ў Літве, ён змяшчае шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку пра медыцынскае страхаванне, зручны ў выкарыстанні і адаптаваны для людзей з інваліднасцю, а таксама пад розныя моўныя і тэхнічныя патрэбы.

Засталіся пытанні?

Напішы нам — разбяром тваю сітуацыю і падкажам наступны крок. Бясплатна і канфідэнцыйна.

Атрымаць дапамогу