Карпаратыўныя фонды — гэта не класічныя донары. Яны думаюць інакш.
Ім важныя не толькі змены ў грамадстве, але і: бачнасць брэнда, лаяльнасць мэтавай аўдыторыі, пазітыў у медыя, рэпутацыя як «сацыяльна адказнага бізнесу».
Прасцей кажучы: яны хочуць дапамагчы, але так, каб і сабе не ў мінус.
1. Якія праекты сапраўды цікавыя кампаніям
Мы пагаварылі з прадстаўнікамі беларускіх і еўрапейскіх кампаній. Вось што часцей за ўсё атрымлівае фінансаванне:
Моладзевыя ініцыятывы ў ІТ і адукацыі: курсы па лічбавых навыках, праграмы менторства, хакатоны і акселератары.
Экалогія: праекты па перапрацоўцы, «зялёныя» фестывалі, устойлівыя рашэнні для горада.
Інавацыі: лічбавая бяспека, штучны інтэлект, геймiфiкацыя для сацыяльнай карысці.
Лакальныя праекты: івенты ў невялікіх гарадах, ініцыятывы, якія працуюць «на зямлі», з людзьмі.
Сацыяльныя івенты: спартовыя спаборніцтвы, культурныя фестывалі, вялікія масавыя кампаніі з залучэннем.
Прыклады фондаў, якія працуюць з такімі тэмамі: Google.org — тэхналогіі, даступнасць, правы; Microsoft Philanthropies — лічбавая адукацыя; Visa Foundation — прадпрымальніцтва сярод моладзі; IKEA Foundation / Patagonia — устойлівае развіццё.
2. Што шукае бізнес у заяўках
Звязанасць з іх бізнесам — кампанія з фінтэху? Значыць, і праект павінен быць пра фінансы або доступ да іх. ІТ-кампанія — шукае ІТ-праекты. Гэта не пра «натхніць», а пра «упісацца».
Бачнасць — праект павінен быць заўважны ў сацсетках, медыя, пажадана офлайн. Фота, stories, рэпартажы = аргументы для піяршчыкаў.
Дакладны эфект — колькі чалавек? Дзе? Як зменіцца іх жыццё? Як вы гэта вымераеце?
Брэндзіраванне — дзе будзе лагатып? Згадкі? Які кантэнт атрымае кампанія для свайго справаздачы/аддзела піяру?
Доўгатэрміновасць — адзін івент — гэта добра, серыя івентаў або гадавая праграма — гэта класна.
3. Як аформіць прапанову для кампаніі
Просты шаблон:
- Што мы робім — коратка і па справе
- Чаму гэта ім падыходзіць — перасячэнне каштоўнасцяў, тэматыка
- Што яны атрымаюць — лагатып, інфапартнёрства, лаяльнасць моладзі
- Чым гэта выгадна — лічбы, ахопы, эмоцыі
- KPI — колькі ўдзельнікаў, дзе будзе інфашум, які медыяэфект
Прыклад:
Мы прапануем [назва кампаніі] стаць партнёрам летняга інтэнсіву па ІТ для беларускіх студэнт_ак. Праект ахопіць 500 чалавек у 3 краінах і дасць брэнду доступ да маладой, прагрэсіўнай аўдыторыі. Партнёр атрымае медыяпакрыццё, згадкі ў сацсетках і прамое залучэнне праз удзел сваіх супрацоўнікаў як ментараў.
4. Як падацца на карпаратыўнае фінансаванне
Ёсць 4 спосабы:
- Афіцыйна праз сайт — у буйных кампаній ёсць CSR або grant раздзелы (Visa, Google, IKEA).
- Праз LinkedIn — шукай CSR або Sustainability менеджараў. Пішы коратка і дакладна.
- Праз партнёрскія арганізацыі — фонды і НКА, якія працуюць з бізнесам.
- Праз падзеі — пітчы на канферэнцыях, панэлях, нетворкінгу. Асабістае знаёмства — лепшае запрашэнне да заяўкі.
5. Як пабудаваць доўгатэрміновае партнёрства
- Дасылай рэгулярныя апдэйты: фота, лічбы, вынікі
- Прапаноўвай новыя ідэі: пашырыць, паглыбіць, маштабаваць
- Далучай супрацоўнікаў кампаніі: як спікераў, менторaў, валанцёраў
- Захоўвай асабісты кантакт — праз email, сустрэчы, кавы, сторыз
Чэкліст: што рабіць далей
- Выберы 5 кампаній, якія лагічна звязаны з тваёй тэмай
- Падрыхтуй 1–2 старонкі з прапановай (офер)
- Праверы, праз які канал падаць (сайт, LinkedIn, асабістыя знаёмствы)
- Сачы за водгукамі і падтрымлівай кантакт