Пра краіну
Германія – найбуйнейшая эканоміка Еўрапейскага саюза, вядомая якаснай адукацыяй, развітой прамысловасцю, высокім узроўнем жыцця, неверагодна багатай і прыгожай прыродай і разнастайнай архітэктурай. Дзяржаўныя ўніверсітэты ў большасці федэральных зямель не спаганяюць плату за навучанне. Краіна з’яўляецца членам ЕС і Шэнгенскай зоны.
Жыллё
Месцы ў студэнцкіх інтэрнатах каштуюць каля €250–450 у месяц, аднак колькасць месцаў абмежаваная і чэргі могуць быць працяглымі. Арэнда пакоя звычайна абыходзіцца ў €400–700 у месяц, а ў такіх гарадах, як Мюнхен, Берлін, Гамбург і Франкфурт, цэны нярэдка дасягаюць €600–900 і вышэй, таму рэкамендуецца падаваць заяўку на інтэрнат і пачынаць пошук жылля адразу пасля атрымання ліста аб залічэнні.
Аховы здароўя
У Германіі дзейнічае дуалістычная сістэма. Ёсць дзяржаўнае абавязковае страхаванне — GKV (Gesetzliche Krankenversicherung), і ёсць прыватнае — PKV (Private Krankenversicherung). Ад узросту, статусу і мэты знаходжання залежыць, якое з іх табе патрэбна. Падрабязна пра медыцынскае страхаванне можна даведацца ў нашым артыкуле пра страхоўкі ў Германіі.