Аб краіне
Краіна Еўрасаюза, якая прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцей, паважае свабоду слова, паважае правы і свабоды кожнага чалавека і не супрацоўнічае з беларускім рэжымам, калі адбываюцца пераследы па палітычных матывах. Бельгія – невялікая, але важная еўрапейская краіна, размешчаная паміж Францыяй, Германіяй, Нідэрландамі і Люксембургам. Тут знаходзяцца ключавыя інстытуты ЕС і НАТА. Бельгія вядомая сваімі вафлямі, шакаладам, півам і архітэктурай, а таксама высокім узроўнем жыцця і мультыкультурнай атмасферай.
Жыллё
Кошт пражывання залежыць ад горада. Студэнцкія інтэрнаты звычайна каштуюць €250–500 у месяц, арэнда пакоя — €400–700, а аднапакаёвай кватэры — €700–1 200. Найвышэйшыя цэны назіраюцца ў Бруселі, тады як у Генце, Лёвене і Льежы жыллё часта даступнейшае.