Аб краіне
Албанія — невялікая, але яркая краіна на Балканах, якая мяжуе з Чарнагорыяй, Косавам, Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Яна вядомая прыгожымі пляжамі, гарамі і багатай гісторыяй. У мінулым адна з самых закрытых краін Еўропы, сёння Албанія дынамічна развіваецца і адкрываецца свету.
Жыллё
Знайсці жыллё няскладана, і цэны падыходзяць для студэнцкага бюджэту:
- Аднапакаёвая кватэра ў цэнтры горада: €200–€400 у месяц.
- Пакой у агульнай кватэры: €100–€150 у месяц.
- Камунальныя паслугі: €50–€100 у месяц.
Шукай варыянты на сайце аб’яў MerrJep.al і ў групах Facebook (напрыклад, «Renting Apartments in Tirana»). У Тыране больш магчымасцей для вучобы і працы, а ў меншых гарадах кшталту Дурэса ці Шкодэра жыллё даступнейшае.
Харчаванне
Прадукты і ежа ў Албаніі даволі даступныя: на месяц прадуктаў звычайна выходзіць каля €100–€150, а паабедаць у недарагім кафэ можна за некалькі еўра.